
-600 г бараніны,
-120 г сметанкавага масла,
-20 г солі,
-80 г часныку,
-160 г рэпчатай цыбулі,
-400 г кукурузных круп.
Мяса нарэзаць кавалкамі па 60 - 80 г, адбіць драўляным малатком,
нанізаць на шампур (2 кавалка на порцыю) і смажыць над распаленымі
вуглямі, увесь час паварочваючы шампуры і паліваючы мяса растворам
солі з часныком і перцам. Абсмажыць да румянай скарыначкі. Затым
перакласці мяса ў рондаль, падліць трохі булёна і тушыць да гатовасці.
Падаць з крутой кашай. Каша рыхтуецца так: кукурузныя крупы
прасеяць праз сіта, каб адлучыць самую мяккую частку, засыпаць іх
ў кіпячую ваду і кіпяціць да разварвання і загусцення, памешваючы
драўлянай лапатачкай. Гатовую кашу выкласці на талерку,
разрэзаць на кавалкі, дадаць масла.

|