
-650 г бараніны,
-200 г кабачкоў,
-900 г бульбы,
-30 г тлушчу,
-яйка,
-80 г зялёнай салаты,
- чорны молаты перац,
-соль - па густу.
Мякаць бараніны нарэзаць на кавалачкі па 25 - 30 г, кабачкі нарэзаць
лустачкамі, пасаліць і, чаргуючы, надзець на шампур. Абсмажваць над
распаленымі вуглямі да паўгатовасці. Астудзіць, пасля чаго пасыпаць
молатым чорным перцам, намачыць ва ўзбітым яйку і другасна
абсмажыць да поўнай гатовасці. Падаць на стол са смажанай бульбай
і зялёнай салатай.

|