
-900 г бараніны,
-20 г зялёнай цыбулі і іншай зеляніны,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-40 мл воцату,
-40 мл каньяку,
-200 г памідораў ці агуркоў для гарніру,
-соль,
-перац - па густу.
Бараніну нарэзаць кубікамі з костачкай па 40 г. Буйна нарэзаныя
цыбулю і зеляніну змяшаць з мясам, пасаліць, паперчыць, паклаўшы ў
эмаляваны посуд і вытрымаць на холадзе 5 - 6 гадзін. Стрэсці зеляніну
і цыбулю, нанізаць мяса на шампуры і смажыць над распаленымі
вуглямі 3 хвіліны; затым зняць, паліць каньяком і зноў паставіць на
мангал. Калі вадкасць з мяса крапае на вуглі, агонь успыхвае і на мясе
ўтворыцца скарыначка, а сок застаецца ўсярэдзіне. Смажыць над
вуглямі на працягу 15 хвілін, перыядычна паварочваючы шампуры.
Шашлык падаюць на шампурах, паліваючы вінным соусам. Асобна на
талерцы падаюць марынаваную цыбулю, свежыя памідоры і агуркі.

|