
-560 г бараніны,
-50 г рэпчатай цыбулі,
-10 г мукі,
-100 г тлушчу,
-3 долькі часныку,
-150 г зялёнай цыбулі,
-100 г памідор,
-1/2 г. лыжкі чырвонага молатага перцу,
-2 г. лыжкі сечанай зеляніны пятрушкі,
-соль,
-чорны і духмяны перац,
-воцат - па густу.
Мяса прамыць, ачысціць ад плёнак і тлушчу, затым нарэзаць невялікімі
даўгаватымі кавалачкамі (каля 20 г кожны). Кавалачкі мяса злёгку
адбіць, надаўшы ім форму кубікаў. Цыбулю нарэзаць кружочкамі
ці нашаткаваць, дробна пасячы часнык. Кавалачкі мяса пасаліць,
пасыпаць часныком, молатым чорным і духмяным перцам,
апырскаць воцатам. Прыгатаванае такім чынам мяса пасыпаць цыбуляй, скласці ў эмаляваную міску, накрыць вечкам і пакінуць
у такім выглядзе ў халодным месцы на 2 - 3 гадзіны.
Прыгатаваць 4 драўляныя шпажкі таўшчынёй 1/3 см
і даўжынёй 15 см. На кожную шпажку нанізваць па 7 кавалачкаў мяса,
вычышчаных ад цыбулі, пасыпаць іх мукой.
Смажыць шашлык на патэльні ў моцна разагрэтым тлушчы
да утварэння румянай скарыначкі. Падаваць шашлык на летняй
талерцы, пасыпаўшы буйна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
Упрыгожыць страву кружочкамі памідора і дробна нарэзанай зялёнай
цыбуляй, складзенай пірамідай і пасыпанай чырвоным перцам.
У якасці гарніру да шашлыка можна падаць бульбу фры
ці ж адвараны рыс.

|