
-500 г бараніны,
-200 мл ёгурта ці кіслага малака,
-120 г рэпчатай цыбулі,
-2 яйкі,
-100 г бурака,
-100 мл алею,
-1 ст. лыжка каляндры,
-1/2 г. лыжкі солі,
-1/2 г. лыжкі кардамону,
-1/З г. лыжкі парашка імбіра,
-1/З г. лыжкі парашка молатай карыцы,
-3 почкі гваздзікі,
-¼ г. лыжкі парашка кары.
Бараніну парэзаць на кубікі па 2 - 3 см і пакласці ў марынад з ёгурта
(кіслага малака), імбіра і солі на некалькі гадзін. Затым палову алею
наліць у металічны посуд, дадаць туды мяса і дробна нарэзаную
цыбулю, пасыпаць каляндрай і ўліць 1/2 шклянкі вады. Паставіць
тушыць на слабы агонь, каб выпарылася частка вадкасці. Перамяшаць
з пакінутымі рэзкімі затаўкамі. Посуд страсянуць некалькі разоў і
пакінуць яшчэ на 5 хвілін на слабым агні. Яйкі сварыць ўкрутую і
ачысціць, пасля чаго нарэзаць тонкімі лустачкамі. Кубікі мяса, яйкі,
цыбулю і лустачкі бурака насадзіць па чарзе на ражон, паліць алеем і
даць яму сцячы, пасыпаць парашком кары. Смажыць над распаленымі
вуглямі да гатовасці. Падаць з лустачкамі белага хлеба ці рассыпістым
рысам.

|