
-1000 г бараніны,
-10 г солі,
-10 г зеляніны,
-гарнір
- агароднінная салата,
-20 г часныку,
-50 г рэпчатай цыбулі.
Соль, часнык і здробненую цыбулю растаўчы разам і расцерці
ў кашыцу. З баранавай грудзінкі зняць мякаць і нарэзаць уздоўж
рэбраў буйнымі кавалкамі шырынёй да 10 см (каля 250 г).
Затым насадзіць кожны кавалак на шампур і абсмажыць
над гарачымі вуглямі. Мяса перыядычна паліваць сокавым растворам.
Калі шашлык будзе амаль гатовы, зняць мяса з шампура, нацерці
часнычна-цыбульнай сумессю, прыгатаванай па густу,
ізноў надзець на шампур і давесці да гатовасці.
Абсмажаны шашлык зняць з шампура, нарэзаць тонкімі лустачкамі
і гарніраваць гароднінай.

|