
-640 г бараніны,
-80 г рэпчатай цыбулі,
-600 г памідораў,
-8 г барбарыса,
-соль,
-перац,
-зеляніна - па густу.
Мякаць бараніны зачысціць ад грубых сухажылляў і разрэзаць на
кавалачкі па 30 - 40 г. Пасаліць, пасыпаць перцам, дробна нарэзанай
цыбуляй, зелянінай, перамяшаць, шчыльна паскладаць у эмаляваны
посуд і пакінуць на 4 - 6 гадзін на холадзе. Кавалачкі мяса нанізаць на
шампуры са свежымі памідорамі і кружочкамі рэпчатай цыбулі, смажыць
над вуглямі 15 - 20 хвілін, паварочваючы шампуры. Падаць у гарачым
выглядзе на шампурах, да шашлыка асобна пакласці барбарыс і іншую
зеляніну.

|