
-800 г бараніны,
-200 г рэпчатай цыбулі,
-40 г воцату,
-200 г памідораў,
-зеляніна,
-перац,
-соль - па густу.
Мякаць бараніны нарэзаць на кавалачкі па 30 - 40 г,
скласці ў эмаляваны посуд, пасаліць, дадаць перац,
нашаткаваную цыбулю, воцат. Посуд накрыць і паставіць у холад
на 3 - 4 гадзіны. Гатовае мяса ачысціць ад цыбулі, нанізаць
на шампуры і смажыць над распаленымі вуглямі.
Асобна нанізаць на шампуры цыбулю ад марынаду, кружочкі
ці палоўкі памідораў. Чаргаваць над вуглямі шампуры з мясам
і гароднінай, смажыць да гатовасці мяса.
Падаць шашлык на талерцы, вакол пакласці цыбулю
і памідоры, падсмажаныя на вуглях, і зеляніну.

|