
-600 г бараніны,
-150 г сала,
-150 г рэпчатай цыбулі,
-100 г памідораў,
-3 долькі часныку,
-30 г тлушчу,
-2 ст. лыжкі буйна нарэзанай зеляніны пятрушкі,
-перац чорны і духмяны,
-соль,
-воцат - па густу.
Для гарніру:
-300 г рысу,
-30 г тлушчу,
-50 г цыбулі,
-50 г таматавай пасты.
Мяса прамыць, ачысціць ад сухажылляў, зрэзаць лішні тлушч
і нарэзаць 28 - 32 кавалачка дыяметрам каля 4 см.
Часнык дробна пасячы, цыбулю нарэзаць роўнымі тонкімі кружочкамі.
Кавалачкі мяса пасаліць, пасыпаць сечаным часныком,
молатым духмяным і чорным перцам, затым апырскаць воцатам.
Прыгатаванае мяса пакласці у эмаляваную міску пластамі,
пераклаўшы цыбуляй, накрыць вечкам і пакінуць у холадзе
на 2 - 3 гадзіны. Прыгатаваць рыс: прамыць яго ў халоднай вадзе,
закіпяціць ваду (у 2 разы больш аб'ёму рысу), пакласці ў яе рыс,
падсмажаную на тлушчы цыбулю, таматавую пасту, пасаліць,
вымешаць. Варыць на слабым агні. Калі рыс убярэ ўсю вадкасць,
перамяшаць яго і запекчы ў духавай шафе.
Прастакутны кавалак сала шырынёй каля 4 см нарэзаць
на 24 - 28 тонкіх лустачак. Памідоры нарэзаць кружочкамі.
Кавалачкі бараніны нанізаць на шпажкі упярэмежку з лустачкамі сала,
а таксама кружочкамі памідора і цыбулі. Смажыць на распаленых
вуглях да утварэння румянай скарыначкі (усярэдзіне мяса павінна
заставацца ружовым). На падрыхтаваную талерку выкласці пластом
рыс, на яго пакласці шашлык, не здымаючы мяса са шпажкоў.
Пасыпаць буйна нарэзанай зелянінай пятрушкі. Асобна ў якасці гарніру
да шашлыка можна падаць бульбу фры і зялёную салату.

|