
-1000 г мяса дзіка,
-240 г рэпчатай цыбулі,
-40 г віннага воцату,
-200 г цыбулі-парэі,
-240 г памідораў,
-120 г зялёнага перцу,
-зеляніна,
-перац,
-соль - па густу.
Карэйку разрэзаць на кавалачкі па 50 - 60 г з костачкай, скласці
ў эмаляваны посуд, пасыпаць перцам, соллю, дадаць вінны воцат,
дробна нарэзаныую рэпчатую цыбулю і перамяшаць. Посуд з мясам
зачыніць вечкам і паставіць у халоднае месца на 2 - 3 гадзіны.
Марынаванае мяса нанізаць на металічны шампур і смажыць над
распаленымі вуглямі без полымя, перыядычна паварочваючы шампур,
каб кавалкі мяса прасмажыліся раўнамерна. Падаць шашлык на
талерцы, вакол пакласці марынаваную цыбулю, цыбулю-парэю,
памідоры, разрэзаныя напалову, падсмажаныя на вуглях і вычышчаныя
ад скуркі, разам са струкамі салодкага перцу, і зеляніну.

|