-крэветкі (вычышчаныя) - 24 шт.
-часнык - 2 зубчыка
-аліўкавы алей - 4 ст.л.
-авакада - 2 шт.
-сок - 1 цытрыны
-памідоры - 2 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-чырвоны перац (буйназмелены) - на кончыку нажа
-соль - па густу
-чорны перац (молаты) - па густу.
Крэветкі вымыць і абсушыць. Дробна пасекчы 1 зубчык часныку.
Перамяшаць крэветкі з часныком, аліўкавым алееам і даць трохі
пастаяць. Разрэзаць напалову авакада, выдаліць костачкі. Выняць
мякаць і зрабіць з яе пюрэ з цытрынавым сокам. Памідоры вымыць,
бланшаваць, выдаліць вадкасць і насенне і нарэзаць кубікамі мякаць.
Перамяшаць з пюрэ з авакада памідоры, дробна нарэзаную цыбулю,
часнык і буйназмелены перац. Заправіць. Каб соус атрымаўся больш
вадкім, тады лепш памідорную масу змалоць у блендэры, а затым
змяшаць з астатнімі інгрэдыентамі соусу. Насадзіць на драўляныя
шампуры па 3 крэветкі. Абсмажыць крэветкі на гарачай патэльні 2-3
хвіліны. Пасыпаць перцам. Насадзіць па 3 крэветкі на драўляныя
шампуры і раскласці па талерках разам з соусам
|