-мёд - 2 ст.л.
-апельсін - 1/2 шт.
-апельсінавы сок - 1 шклянка
-імбір (свежы) - 8 лустачак
-агуркі - 1/2 шт.
-марскія грабешкі – 450 г
-соль - па густу
-перац (молаты) - па густу.
Нагрэць грыль да сярэдняй тэмпературы. Злёгку вышмараваць
гарачую рашотку аліўкавым алеем. У невялікай місцы змяшаць мёд і
апельсінавы сок. На чатыры шампура насадзіць лустачкі апельсіна,
імбір, агуркі і марскія грабешкі. Шашлыкі павінны пачынацца і сканчацца
лустачкамі апельсіна. Заправіць шашлыкі соллю і перцам. Абсмажваць
шашлыкі на грылі, пакуль грабешкі не будуць гатовыя, ад 4 да 6 хвілін,
перагортваючы і паліваючы грабешкі сумессю з мёда і апельсінавага
соку.
|