(амерыканская кухня)
-1 малады васьміног,
-кіпень,
-халодная вада,
-1/2 кубкі аліўкавага алею,
-2 cm. лыжкі цытрынавага соку,
-5 зерняў перцу,
-4 галінкі пятрушкі,
-3 лустачкі цытрыны,
-4 галінкі чабора,
-соль.
Выняць з васьмінога рот, заднепраходную адтуліну і вочы, карыстаючыся нажніцамі. Растрыбушыць яго, выняць торбу і плёнкі. Не пратыкнуць чарнільны мяшок. Пачысціць шчупальцы і адрэзаць у іх кончыкі. Добра прамыць у праточнай вадзе. Высушыць. Энергічна адбіць на дошцы драўляным малатком. Пагрузіць у халодную ваду, давесці да кіпення, кіпяціць 2 хвіліны: дастаць, пагрузіць ў халодную ваду і - паўтараць гэту працэдуру шматкроць. Замарынаваць у аліўкавым алеі і цытрынавым соку на 1 гадзіну. Змяшаць зерні перцу, пятрушку, лустачкі цытрыны, чабор, заварыўшы іх у імбрычку салёным кіпенем. Кінуць васьмінога ў рондаль, уліць туды сумесь з рэзкіх затавак і кіпяціць яго на максімальным агні 10 хвілін, потым на павольным 1 гадзіну. Падаць васьмінога цёплым на сервіравальнай талерцы з паласатым акунём, мідыямі і вустрыцамі.
|