Узяць тузін вустрыц, раскрыць ракавіны, зняць дробную створку і хораша выкласці на талерку. Гарніраваць салатай з марской капусты, багавіння. На далікатнае, востра-рэзкае мяса вустрыц выціснуць 5-6 капель цытрыны. Падаваць на стол.