-вустрыцы -8 шт.,
-цытрына -1/10 шт.,
-сметанкавае масла -5 г,
-шампіньёны -20 г,
- соус белае віно- 60 г,
-зеляніна.
Ракавіны вустрыц прамыць у падсоленай вадзе, акуратна выняць з іх вустрыцы, пакласці ў сатэйнік, дадаць трохі булёна, сметанкавае масла, цытрынавы сок і прыпусціць. Пры падачы гарачыя вустрыцы пакласці у нагрэтыя парцалянавыя кубачкі (какотніцы), пакласці прыпушчаныя шампіньёны, нарэзаныя тонкімі лустачкамі, заліць соусам “белае віно”, пасыпаць зелянінай і падаць на талерцы, пакрытай сурвэткай.
|