-24 вялікія вустрыцы,
-300 г яечнай сумесі,
-трохі мукі,
-1 кубак сухіх молатых пеканаў,
-1 кубак хлебных дробак,
-1 чырвоная нашаткаваная цыбуліна,
-2 яблыка без асяродку,
- па палоўцы чырвонага і зялёнага перцу,
-2 ст. лыжкі чырвонага віннага воцату,
-2 ст. лыжкі дробна нарэзанай пятрушкі,
-1 ст. лыжка несалёнага сметанкавага масла,
-алей,
-спецыі.
Ў маленькім рондалі перамяшаць хлебныя дробкі з пеканамі. Вустрыцы абсушыць на папяровым ручніку, абкачаць спачатку ў яечнай сумесі з мукой, затым у хлебных дробках з пеканамі, пакласці на васковую паперу, накрыць і астудзіць. Прыгатаваць соус: у вялікай патэльні нагрэць несаленае масла, дадаць нарэзаны перац і пагрэць яшчэ 2 хвіліны. Увесці цыбулю і нашаткаваныя яблыкі; бесперапынна памешваючы, пагрэць 2-3 хвіліны. Зняць з агню, увесці вінны воцат, пятрушку, спецыі і накрыць вечкам. Патэльню вышмараваць маслам і смажыць на ёй з двух бакоў вустрыцы (прыкладна 10 хвілін). Пакласці на талерку і паліць соусам.
|