(французская кухня)
-5 тузінаў вустрыц,
-125 г сметанкавага масла,
-90 г смятаны,
-паніровачныя сухары.
Растапіць сметанкавае масла ў форме для запяканак, пакласці ў яе 4 лыжкі паніровачных сухароў і пачакаць, пакуль яны ўбяруць масла. Разраўняць і пакласці зверху вустрыц, вынятых з ракавін, папярэдне зліўшы вадкасць. Паліць смятанай і дзвюма сталовымі лыжкамі злітай вадкасці, засынаць паніровачнымі сухарамі і запякаць у слабанагрэтай духоўцы на працягу 20 хвілін.
|