-гусіная шыйка - 1 шт.
-трыбухі - 1 гусака
-грачаная крупа ці груца - 3 ст.л.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- шмалец - 2 ст.л.
-чорны перац (молаты) - па густу
-соль - па густу.
Крупу старанна вымыць, усыпаць у кіпячую падсоленую ваду
і сварыць рассыпістую кашу.
Цыбулю дробна пасекчы і абсмажыць да светла-залацістага адцення.
Гусіныя трыбухі вычысціць, вымыць, вельмі дробна нарэзаць,
змяшаць з абсмажанай цыбуляй і смажыць яшчэ 10-15 хвілін.
Шыйку абпаліць, акуратна зняць скуру, выдаліць лішні тлушч, нацерці
перцам і соллю, начыніць сумессю цыбулі і трыбухоў і зашыць абапал.
У збанок наліць трохі вады, пакласці фаршаваную шыйку, пасаліць,
паставіць у разагрэтую духоўку і тушыць 30-40 хвілін.
|