
-* 2 гусіных шыйкі
-гусак - 300 г паляндвіца
-свініна - 200 г
-батон чэрствы без скарынкі - 50 г
-яйкі вараныя ўкрутую - 2 шт.
-яйка - 1 шт.
-перац чорны молаты
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-шмалец - 60 г
-морква - 60 г
-корань пятрушкі - 40 г
-шмалец - 60 г
-мука - 1 г. лыжка
-таматавая паста - 1 ст. лыжка
-зеляніна пятрушкі
-соль
Асцярожна здымаюць скурку з гусінай шыйкі, вымываюць. Размочаны ў
вадзе батон адціскаюць, прапускаюць двойчы праз мясасечку разам з
гусіным і свіным мясам. Палову цыбулі і зеляніну пятрушкі дробна
рэжуць, тушаць у 1 ст.л. шмальца і змешваюць з фаршам. Фарш
соляць, перчаць, умешваюць сырое яйка, добра вымешваюць разам з
дробнанарэзанымі варанымі яйкамі. Шыйку зашываюць з аднаго канца,
напаўняюць атрыманым начыннем, зашываюць. Соляць і абсмажваюць
у моцнаразагрэтым шмальцы з усіх бакоў. Дадаюць рэшткі нарэзанай
кольцамі цыбулі, кружочкі морквы, кораня пятрушкі, смажаць 5-7 хвілін,
даліваюць гарачай вады і тушаць пад вечкам да поўнай гатовасці.
Шыйкі вымаюць, а рэштку кіпяцяць да поўнага выкіпання вады.
Дадаюць таматавую пасту, муку, абсмажваюць 1-2 хвіліны, дадаюць
гарачую ваду да кансістэнцыі негустага соусу. Кіпяцяць да гатовасці,
працэджваюць. Пры падачы на стол асцярожна вымаюць ніткі,
заліваюць соусам. Гарніруюць любым гарнірам, упрыгожваюць
зелянінай. Можа выкарыстоўвацца і як гарачая закуска.
Асабліва гарманічна з гарэлкай.

|