-1 шыя гусака, (толькі скура),
-250 г перакручанага мяса,
-3 яйкі,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-соль,
-чорны молаты перац,
-1 ст. лыжка тлушчу,
-1 булачка.
Мяса грудзінкі прапусцім праз мясасечку, але калі мяса грудзінкі мала,
тады для начыння можна выкарыстоўваць свіное мяса. Да
перакручанага мяса дабавім адну замочаную булачку, яйка і
падсмажаную пашараваную цыбулю, па густу соль,перац і добра
размяшаем. Два яйкі сварым ўкрутую і пачысцім. Скуру шыі вельмі
асцярожна знімем з косткі. Памыем. Адзін канец шыі перавяжам ніткай
і начынім мясам, а 2 яйкі таксама пакладзём у шыю, пажадана, каб яйкі
былі размешчаны пасярэдзіне. Пасля гэтага перавяжам і другі канец
шыі. Прыблізна адну гадзіну варым ў супе. Потым вышмаруем тлушчам
і ў духоўцы смажым пакуль не счырванее. Рэжыма на лустачкі, з
варанай бульбай і з салёнымі салатамі падаём на стол. У халодным
выглядзе, таксама вельмі смачна
|