-гусак - 1 шт.;
-сланечнікавы алей ці тлушч - 2-3 ст.л.;
-соль;
-вада для пячэння - 1 шклянка;
-зеляніна.
Падрыхтаванага гусака зверху і ўсярэдзіне пасаліць,
напоўніць начыннем, зашыць разрэз і пачаць смажыць,
часам паліваючы сокам з бляхі.
Разрэзаць на сярэднія кавалкі разам з начыннем ці падаць яго асобна
ў выглядзе гарніру, упрыгожыць замарынаванай садавінай і зелянінай.
Разам з фаршаваным смажаным гусаком можна падаць
працэджаны сок і мочаную брусніцу.
Часта гусакоў фаршуюць, выкарыстоўваючы розныя начынні:
1. НАЧЫННЕ З МАКАРОН:
-макароны - 300 г;
-смятана - ½ шклянкі;
-соль.
Звараныя ў падсоленай вадзе макароны змясціць на друшляк,
і калі сцячэ вада, перамяшаць са смятанай.
2. НАЧЫННЕ З БУЛЬБЫ:
-бульба - 10-12 шт.;
-сухары белыя молатыя - 1-2 шклянкі;
-смятана - ½ шклянкі;
-соль.
Неабчышчаныя клубні бульбы варыць да паўгатовасці у падсоленай
вадзе (15-20 хвілін), ачысціць, нарэзаць лустачкамі ці долькамі,
перамяшаць з сухарамі, смятанай і пасаліць.
3. НАЧЫННЕ З САЛЁНЫХ ГРУЗДОЎ ЦІ РЫЖАКОЎ:
-салёныя грыбы - 400 г;
-цыбуля - 2 шт.;
-алей ці тлушч - 2 ст.л..
Дробна насечаныя салёныя грузды ці рыжакі перамяшаць
з нарэзанай цыбуляй, падсмажанай на масле ці тлушчы.
4. НАЧЫННЕ З КВАШАНАЙ КАПУСТЫ:
-квашаная капуста - 400 г;
-цыбуля - 1-2 шт.;
-алей ці тлушч - 1-2 ст.л.;
-воцат - 1-2 ст.л.;
-соль.
Квашаную капусту адціснуць , смажыць 30 хвілін з нарэзанай цыбуляй
на масле ці тлушчы. Па жаданні пасаліць, дадаць воцат і цукар.
|