-100 г гусака ці качкі вэнджаных,
-100 г мукі жытняй,
-5 г масла сметанкавага,
-30 г соку мяснога,
-150 г гарніру.
Замясіць прэснае густое цеста з жытняй мукі,
пакласці частку яго на бляху пластом таўшчынёй 0,5 см;
на яго змясціць птушку
і абляпіць яе пакінутым цестам роўным пластом такой жа таўшчыні;
абраўняць цеста і прыгладзіць яго рукой, змочанай вадой.
Затым птушку паставіць у смажыльную шафу і запекчы.
З гатовай птушкі зняць цеста, падзяліць яе на порцыі
і падаць з гарнірам і сокам.
|