-1200 г гусака ці качкі,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-900 г бульбы,
-40 г маргарыну,
- соль,
-спецыі.
Падрыхтаваную тушку сякуць, кавалкі абсмажваюць, закладваюць у
чыгуны, дадаюць нарэзаную долькамі сырую бульбу, злёгку
пасераваную нашаткаваную цыбулю, лаўр, перац, соль.
Уліваюць булён ці ваду ў такой колькасці, каб пакрыць вадкасцю
паверхню прадуктаў, і тушаць у духоўцы да гатовасці.
Падаюць у збанках.
|