-1 гусак (качка),
-1 шклянка грачаных круп,
-2 цыбуліны,
-2 морквы,
-200 г смятаны,
-соль,
-перац.
Апрацаваную тушку гусака ці качкі насекчы на кавалачкі па 50 г.
Пакласці ў парцыённыя збанкі, уліць трохі вады, зачыніць,
давесці ў духоўцы да паўгатовасці.
Затым дадаць соль, перац, дробна шаткаваную цыбулю, нарэзаную
саломкай моркву, перабраныя грачаныя крупы (ці старанна прамыты
рыс ці проса), варыць, каб крупы трохі разварыліся, дадаць смятану
і давесці да гатовасці ў зачыненым збанку ўсё ў той жа духоўцы.
|