-гусак - 1 шт.
-бульба - 1.5-2 кг
-цеста - 800-1000 г
-перац - па густу
-соль - па густу.
Апрацаваную тушку гусака заліць гарачай (кіпячонай) вадой
і варыць да паўгатовасці.
Выняць з булёна, астудзіць і нацерці знадворку
і ўсярэдзіне соллю і перцам.
Клубні сырой бульбы разрэзаць на палоўкі і нафаршаваць ім гусака.
Прыгатаваць прэснае цеста, раскачаць яго пластом 1 см
і загарнуць у яго тушку гусака.
Пакласці яе ў гусятніцу, выкладзеную знутры чыстай
вільготнай паперай, зверху таксама накрыць паперай.
Посуд зачыніць вечкам і паставіць на 3-4 гадзіны
ў разагрэтую духавую шафу.
З гатовай тушкі зняць паперу і асцярожна выняць бульбу.
Тушку разам з цестам насекчы на порцыі.
Падаць на авальнай ці круглай талерцы з бульбай.
|