Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя стравы з птушак

    ГУСАК, ФАРШАВАНЫ ЦЯЛЯЦІНАЙ

    -гусак - 1 шт.

    -соль - па густу

    для фаршу:

    -цяляціна (паляндвіца) - 400-600 г

    -сала – 60 г

    - цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна

    -тлушч - 1 ст.л.

    -булка - 50-100 г

    -малако -1/2 шклянкі

    -пячонка гусіная

    -яйка - 2шт.

    -маянэз - па густу

    -арэх мушкатавы - па густу

    -перац чорны молаты - па густу

    -соль - па густу

     

    Падрыхтаванага гусака старанна прамыць,

    адрэзаць шыйку і кончыкі крылаў (у другім суставе).

    Разрэзаць вострым тонкім нажом скуру на спіне (уздоўж ад шыі

    да гузкі) і асцярожна адлучыць скуру з мясам ад костак.

    Крылы выламаць пад скурай у плечавым суставе,

    ножкі выламаць пад скурай у ляшкавым суставе.

    Адлучаны ад мяса шкілет выняць.

    Скуру з мясам, ножкамі

    і крыламі пасаліць за 1-2 гадзіны да падрыхтоўкі.

    Прыгатаваць фарш.

    Для гэтага булку замачыць у малацэ, адціснуць.

    Цыбулю ачысціць, дробна нарэзаць, падсмажыць на тлушчы.

    Булку, цыбулю, пячонку, сала, цяляціну прапусціць 2 разы

    праз мясасечку з рашоткай для паштэта, размяшаць з яйкамі,

    заправіць соллю, перцам, мушкатавым арэхам, маянэзам.

    Усё размяшаць і атрыманай масай нафаршаваць гусака.

    Старанна зашыць, тушку сфармаваць,

    звязаўшы шнурком крылы і ножкі.

    Пакласці на бляху, паліць вытапленым шмальцам,

    паставіць у гарачую духоўку.

    Смажыць 1.5-2 гадзіны да гатовасці,

    паліваючы тлушчам і апырскваючы вадой.

    Гусака падрумяньваць павольна, каб скура не лопалася па швах.

    Гатовага гусака выняць,

    паскладаць на талерку, вострым нажом адрэзаць ножкі і крылы,

    усяго гусака нарэзаць папярок лустачкамі таўшчынёй 2-2.5 см.

    Паліць тлушчам, Рэштку тлушчу падаць у соусніку.

    Страву ўпрыгожыць зелянінай пятрушкі.

    Гарніраваць бульбай, салатай з чырвонакачаннай капусты,

    салатай з квашанай капусты, садавінай з узвара ці брусніцай.

    Катэгорыя: Галоўныя стравы з птушак | Дабавіў: wawkalaki (14.12.2014)
    Праглядаў: 302 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar