-гусак - 1 шт.
-капуста квашаная – 200 г
-яблыка – 200 г
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
-алей - 2 ст.л.
-карыца - 1/4 г.л.
-арэх мушкатавы - 1/4 г.л.
-лаўровы ліст - 2 шт.
-перац чорны (молаты) - па густу
-цукар - па густу
-соль - па густу.
Тушку гусака ачысціць, прамыць, абсушыць сурвэткай, знутры
і знадворку нацерці карыцай і мушкатавым арэхам, пасаліць.
Цыбулю нашаткаваць, падсмажыць на масле, змяшаць з капустай,
дадаць дробна нарэзаныя яблыкі, лаўровы ліст, цукар і соль.
Усё акуратна перамяшаць і патушыць 15-20 хвілін.
Атрыманую масу астудзіць, начыніць ёю гусака
і зашыць разрэз ніткамі.
Падрыхтаваную тушку трымаць на холадзе.
Запякаць на ражне, перыядычна паліваючы гусака
ўтварыўшымся сокам і апырскваючы вадой, каб не падгарэў.
|