Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя стравы з птушак

    ГУСАК, ФАРШАВАНЫ КАШТАНАМІ

    -гусак - 4 кг

    -цытрына - 1 шт.

    -сасіскі ці каўбаскі (мякаць) – 150 г

    -гусіная пячонка - 1 шт.

    -яйка - 1 шт.

    -шалвея (сухі) - 1 г.л.

    -часнык - 3 зубчыка

    -цыбуля-шалот (нарэзаная) - 2 шт.

    -каштаны (бланшаваныя) – 500 г

    -марк - 70 мл

    -мушкатавы арэх (цёрты) - 1/2 г.л.

    -соль - па густу

    -перац - па густу

    -сметанкавае масла.

     

    Буйна парэжце каштаны і замарынуйце іх у марцы

    на час падрыхтоўкі астатніх інгрэдыентаў стравы.

    Парэжце гусіную пячонку на маленькія кавалачкі.

    Абсмажвайце яе на сметанкавым масле ў вялікай патэльні

    на працягу 3 хвілін, дадаўшы туды часнык і цыбулю.

    Перакладзіце ўсё ў міску і змяшайце з мякаццю сасісак, шалвеяй,

    мушкатавым арэхам, каштанамі, яйкам, соллю і перцам.

    Выдаліце лішкі тлушчу з унутранай часткі гусака

    і парэжце тлушч на дробныя кубікі. Адкладзіце ў бок.

    Нафаршуйце гусака прыгатаваным фаршам і зашыйце адтуліну.

    Пакладзіце птушку на вялікую талерку для запекання.

    Натрыце скуру гусака палоўкамі цытрыны, пасаліце, паперчыце.

    Зверху пакладзіце кубікі тлушчу,

    рыхтуйце 3 гадзіны ў разагрэтай да 180 С духоўцы (тэрмастат 5-6).

    Палівайце час ад часу вылучаючымся падчас смажання тлушчам.

    Каб быць упэўненым у гатовасці птушкі,

    пракаліце яе тонкім кончыкам нажа.

    Калі сок, які вылучаецца яшчэ ружовы,

    працягніце падрыхтоўку яшчэ на працягу 10-15 хвілін.

    Насупраць, калі сок мае светла-жоўтае адценне, гусак гатовы.

    Перад падачай разрэжце гусака на кавалкі,

    хораша раскладзіце іх на вялікай талерцы.

    Начынне раскладзіце ў цэнтры і спырсніце трохі вадой,

    каб размягчыць яго.

    Сок, які вылучыўся падчас падрыхтоўкі стравы,

    падайце асобна ў соусніку.

    Падавайце разам з каштанамі і бульбяным пюрэ.

    *Марк - гарэлка з вінаградных выцісканняў (заўв. перакладніка).

    Катэгорыя: Галоўныя стравы з птушак | Дабавіў: wawkalaki (14.12.2014)
    Праглядаў: 285 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar