-гусак - 1 шт.
-пячонка гусіная - 200 г
-булачка чэрствая - 100 г
-малако - 0.5 шклянкі
-сухары молатыя - 2-3 ст. лыжкі
-масла сметанкавае - 2 ст. лыжкі
-яйка - 2 шт.
-тлушч гусіны - 2 ст. лыжкі
-зеляніна пятрушкі - 1 ст. лыжка
-маяран сушоны - 1 ст. лыжка
-арэх мушкатавы молаты - 0.25 г. лыжкі
-перац чорны молаты - па густу
-соль- па густу
Тушку гусака прамыць, абсушыць сурвэткай, знутры і знадворку
нацерці соллю, здробненым маяранам і пакінуць на гадзіну. Булку
замачыць у малацэ і адціснуць. Пячонку нарэзаць на кавалачкі і
абсмажыць у масле, змяшаць з булкай і прапусціць праз мясасечку.
Дадаць мушкатавы арэх, зеляніну, пасаліць і паперчыць. Змяшаць з
узбітымі бялкамі і сухарамі, ўсё старанна перамяшаць і астудзіць.
Атрыманай масай (яна павінна быць пышнай) нафаршаваць гусака,
разрэз зашыць. Падрыхтаваную тушку змясціць у халоднае месца.
Непасрэдна перад падрыхтоўкай фаршаванага гусака паліць
растопленым шмальцам. Запякаць на ражне, перыядычна паліваючы
ўтварыўшайся вадкасцю. Падаецца фаршаваны гусак з брусніцай ці
салатай з квашанай капусты.
|