-гусак – 5 кг
-рыс - 1.5 шклянкі
-грыбы (сушоныя) - 12 шт.
-цыбуля рэпчатая (вялікая) - 3 шт.
-морква - 1 шт.
-маянэз - па густу
-соль - па густу
-заправы - па густу
-алей (для смажання).
Падрыхтаваную тушку гусака знадворку
і ўсярэдзіне нацерці соллю і заправамі.
Сушоныя грыбы замачыць на 4-5 гадзін у халоднай вадзе,
затым прамыць і адварваць да гатовасці.
Дастаць іх, а ў кіпячы грыбны булён засыпаць прамыты рыс
і варыць да гатовасці.
Цыбулю і моркву нарэзаць саломкай
і абсмажыць да залацістага колеру ў алеі.
Адвараныя грыбы прапусціць праз мясасечку,
злучыць з рассыпістым рысам, пасераванай цыбуляй і морквай,
пасаліць, паперчыць і добра перамяшаць.
Гэтай сумессю нафаршаваць тушку,
акуратна зашыць брушка і паскладаць на бляху.
Узяць 2-3 сталовых лыжкі маянэза і вышмараваць тушку.
Бляху паставіць у вытапленую рускую печ
на раўнамерна рассыпаныя вуглі.
За адсутнасцю рускай печы ў нашых кватэрах,
можна прыгатаваць гусака па гэтым рэцэпце ў звычайнай духоўцы.
Не забывайце паліваць гусака вытапіўшымся сокам!
|