-гусак - 1 шт.
-сала - 250 г
-хлеб белы - 250 г
-малако - 200 мл
-цыбуля рэпчатая - 5 шт.
-яйкі - 3 шт.
-зеляніна пятрушкі - 0.5 пучка
-шалвея - па густу
-базілік- па густу
-соль- па густу
-перац - па густу
Сала здрабняюць, змешваюць з замочаным у малацэ хлебам, дробна
нарэзанай цыбуляй, шалвеяй, базілікам, пятрушкай і зваранымі ўкрутую
яйкамі. Усё гэта соляць, перчаць, змешваюць і начыняюць прамытую і
вытрыбушаную тушку гусака. Тушку зашываюць, ножкі і крыльцы
злучаюць, насаджваюць на ражон і смажаць да гатовасці.
|