-гусак - 1 шт. (1.5 кг)
-цытрына - 1/2 шт.
-марынаваных яблык - 2-3 шт.
-чарнасліў (вараны) – 200 г
-мясное жэле
-рыс - 1 шклянка.
Падрыхтаваць тушку гусака, пасмажыць да гатовасці, астудзіць,
зняць паляндвіцу, акуратна нарэзаць яе, паскладаць на каркас
і надаць ёй выгляд цэлага гусака.
Паляндвіцу ўпрыгожыць долькамі цытрыны, яблыкаў,
вараным чарнаслівам.
Змацаваць яе цёмным мясным жэле - андобей.
Асобна адварыць рыс, прамыць яго і паскладаць на талерку.
Пакласці яго вакол гусака.
|