-гусак - 1 шт.
-ананасы (кансерваваныя) – 500 г
-арэхі грэцкія - 200-300 г
-чарнасліў (без костачак) - 200-300 г
-спецыі - па густу.
Чарнасліў заліваем кіпячонай халоднай вадой на палову гадзіны.
Змешваем чарнасліў (яго можна не рэзаць), арэхі, кавалачкі ананасаў.
Начыняем нашага гусака вельмі шчыльна, зашываем брушка,
шаруем спецыямі і соллю.
Ставім у духоўку на бляху папярэдне змазаную алеем
(можна паліць гусака сокам ад кансерваваных ананасаў).
У залежнасці ад велічыні гусака: 3-х кілаграмовы
рыхтуецца прыкладна 3 гадзіны, 4-х кілаграмовы - 4 гадзіны.
|