-1 тушка маладога гусака,
-пучок зеляніны,
-1 лаўровы ліст,
-8 гарошын чорнага перцу,
-1 цыбуліна,
-1-2 гваздзічкі,
-2 галоўкі часныку,
-масла,
-мука,
-3 яйкі,
-1 жаўток,
-2 ст.л. слівак,
-1/2 цытрыны,
-1 яйка,
-соль,
-перац,
-паніровачныя сухары,
-тлушч для смажання.
Падрыхтаванага гусака адварыць у падсоленай вадзе.
Незадоўга да гатовасці дадаць часнык, зеляніну,
цыбуліну, лаўровы ліст, спецыі.
Гатовую тушку добра абсушыць, падзяліць на невялікія кавалкі,
запаніраваць у яйку і сухарах і абсмажыць
да атрымання залацістай скарыначкі ў добра разагрэтым фрыцюры.
Соус падаць у соусніку.
Для соусу: з масла і мукі прыгатаваць светлую падліўку.
Развесці нетлустым булёнам.
Дадаць сліўкі і расцёрты часнык, пасаліць, паперчыць.
Соус зняць з агню дадаць жаўток і добра размяшаць.
|