-1 гусак
-яблыка - 10-12 шт.
-цыбуля- 4 шт.
-кмен - 1 ст. лыжка
-маяран - 1 г. лыжка
-імбір - па густу
-цукар - па густу
-соль - па густу
Вызваліць тушку гусака ад лішняга тлушчу, нацерці знадворку і
ўсярэдзіне лыжкай кмена з соллю, нафаршаваць невялікімі яблыкамі,
пасыпаных соллю з маяранам (у парэзы). Смажыць на блясе з маслам
і цыбуляй, паліваючы булёнам. Спячы асобна 6-8 добрых буйных
яблыкаў з імбірам, маяранам і цукрам. Абкласці імі гусака і паліць
яго соусам.
|