-гусак 3 кг
-5 г маярану
-600 г яблыкаў
-2 кг чырвонакачаннай капусты
-1 кг бульбы
-соль
Тушку гусака трыбушаць, прамываюць, злёгку соляць усярэдзіне,
шаруюць сухім здробненым маяранам
і начыняюць неабчышчанымі яблыкамі без асяродку.
Тушку зашываюць і смажаць з пакінутымі яблыкамі.
Чырвонакачанную капусту тушаць.
Гусака раскрыжоўваюць, укладваюць на талерку і гарніруюць яблыкамі
і адваранымі бульбінамі правільнай круглявай формы.
Капусту і соус падаюць асобна.
Соус рыхтуюць так: пакінуты пасля пячэння гусака тлушч разводзяць
булёнам, кіпяцяць, дадаюць кукурузную муку, змешваюць
і працэджваюць.
|