-гусак - 1 шт.
-цыбуля - 3 шт.
-тамат-пюрэ - 150 г
-алей - 0.2 л
-соль - па густу
Апрацаваную тушку гусака рассекчы на кавалкі, заліць невялікай
колькасцю вады і варыць да паўгатовасці. Затым пакласці мяса птушкі
на разагрэтае ў патэльні масла, пасаліць, дадаць дробна нарэзаную
цыбулю і тамат-пюрэ. Змясціць патэльню з гусаком у духоўку і
смажыць датуль, пакуль мяса не набудзе румяны колер.
|