-гусак сярэдніх памераў
-яблыкі (кіслыя) - 15 шт.
-мёд - 1 ст.л.
-разынкі - 4 ст.л.
-масліны - 8-10 шт.
-соль - па густу
-зеляніна - па густу
-пятрушка - па густу.
Вытрыбушыце і ачысціце гусака, знадворку і знутры натрыце соллю.
Ачысціце ад скуркі 6-7 яблыкаў, разрэжце на чвэртачкі
і выдаліце з іх асяродак.
Разынкі прамыйце і замачыце ў гарачай вадзе.
Калі яны злёгку набракнуць, выміце іх і перамяшайце з яблыкамі
і мёдам.
Гэтай сумессю нафаршуйце гусака, прарэз зашыйце ніткамі.
Тушку гусака пакладзіце на бляху спінкай уніз,
дадайце паўшклянкі вады і пастаўце ў моцна разагрэтую духоўку.
Калі гусак падрумяніцца, тушку перавярніце разрэзам уніз.
Калі і з гэтага боку тушка падрумяніцца, агонь зменшыце да слабога.
Праз кожныя 7-10 хвілін тушку палівайце тлушчам,
які вытапліваецца на бляху.
Праз 3 гадзіны смажання гусак гатовы.
Праверыць гатовасць можна,
пратыкнуўшы тушку тонкай драўлянай палачкай.
Калі яна ўваходзіць у мяса гусака без высілкаў, то страва гатова.
За некалькі хвілін да канчатка смажання тушку гусака абкладзіце
пакінутымі яблыкамі, паліце іх тлушчам і запячыце ў моцна нагрэтай
духоўцы да поўнага размякчэння, не дапушчаючы, каб яны парэпаліся.
Калі страва будзе гатова, выдаліце ніткі і выміце фарш.
Выкладзіце яго на талерку, зверху пакладзіце тушку гусака,
а вакол паскладайце запечаныя яблыкі.
|