-гусак (2.5) - 1 шт.
-вяндліна - 100 г
-яблыка дробнае - 10 шт.
-труфеля свежыя - 5-6 шт.
-цыбуля - 4 шт.
-капуста квашаная - 3 шклянкі
-булён мясны - 2 шклянкі
-маяран - па густу
-кмен - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
Нацерці тушку гусака кменам усярэдзіне і знадворку, пасаліць,
нафаршаваць капустай, дробнымі яблыкамі, вяндлінай і труфелямі.
Капусту папярэдне патушыць на масле з маяранам і перцам.
Падсмажыць гусака на блясе з маслам і цыбуляй, паліваючы булёнам.
Смажанага гусака падаць з мочанымі яблыкамі, салёнымі грыбамі
і пятрушкай.
|