-гусак - 1 шт.
-грэчка - па густу
- цыбуля рэпчатая - па густу
-скваркі - па густу
-тлушч - па густу.
Гусака трыбушым, смолім, выдаляем лапкі, старанна прамываем
і ставім у духоўку.
Пакуль смажыцца, яго трэба перыядычна паліваць тлушчам,
каб скарыначка атрымалася мяккай і сакавітай.
Калі гусак набудзе залацісты колер, ён гатовы.
Вымаем яго з духоўкі, рэжам на порцыі.
Варым рассыпістую грачаную кашу
і запраўляем скваркамі са смажанай цыбуляй.
Колькасць кашы, скварак і цыбулі бярэм па густу.
|