-гусак (трыбушаны) - каля 3 кг
-яблыкі (лепш гатунак Антонаўка) - 1 кг
-кальвадос - 2 ст.л.
-цыбуля-шалот - 4 шт.
-шалвея - 1 галінка
-сметанкавае масла - 50 г
-соль - па густу
-алей - 2 ст.л.
Яблыкі вымыць, разрэзаць на чвэртачкі, выдаліць асяродак,
апырскаць кальвадосам і пакінуць на 15 хвілін.
Цыбулю пачысціць, тонка парэзаць.
З галінкі шалвеі зняць лісце і дробна іх пасекчы.
Дадаць цыбулю і шалвею да яблыкаў.
Тушку гусака нацерці соллю знадворку і знутры.
Спіцай пракалоць у некалькіх месцах грудку і кумпячкі гусака.
Начыніць брушка яблыкамі, цыбуляй
і зашыць адтуліну (ці замацаваць драўлянымі калыпкамі).
Пакласці гусака на змазаную маслам бляху
і паставіць у прагрэтую да 180 С духоўку.
Праз 10- 15 хвілін паліць гусака растопленым тлушчам.
Смажыць каля 2 гадзін, паліваючы птушку вылучаючымся сокам.
|