-тушка гусака,
-гусіныя трыбухі,
-100 г сала,
-100 г сметанкавага масла,
-1 кубак грэчкі,
-2 цыбуліны,
-1 ст. л. сметанкавага масла,
-150 г шампіньёнаў,
-1 ст. л. зеляніны пятрушкі,
-2 яйкі,
-1 г. л. майярана
Апрацаваную тушку прамыць,
пакінуць на 24 гадзіны у прахалодным месцы.
Прасушыць, нацерці соллю і майяранам, нашпігаваць салам
і зноў пакінуць у прахалодным месцы на 3 гадзіны.
Для начыння вычышчаныя трыбухі ашпарыць, злёгку абсмажыць
у 1 ст. л. сметанкавага масла, пасаліць, накрыць вечкам і патушыць.
Дробна нарэзаць.
Цыбулю і шампіньёны дробна нашаткаваць,
абсмажыць у 2 ст. л. сметанкавага масла.
Зварыць рассыпістую грачаную кашу.
Змяшаць з кашай гусіныя трыбухі, цыбулю і шампіньёны,
дадаць пятрушку, соль і перац па густу, жаўткі яйкаў і ўзбітыя бялкі.
Духоўку разагрэць да 180 градусаў.
Нафаршыраваць тушку, зашыць, пакласці ў змазаную салам качачніцу,
змясціць у разагрэтую духоўку, давесці да гатовасці,
паліваючы час ад часу сокам, які вылучаецца.
Час цеплавой апрацоўкі залежыць ад памераў і веку птушкі,
але не менш гадзіны. Падаць з тушанай гароднінай і зелянінай.
Парада:
Замест грыбоў можна выкарыстаць 2-3 яблыка.
Іх трэба буйна нарэзаць і пакласці ўсярэдзіне птушкі разам з фаршам.
Яшчэ можна ўзяць не яблыкі, а гэтулькі ж па аб'ёму журавін
або чарнасліву без костачак.
Гусака можна нафаршыраваць бульбай, гароднінай і зелянінай.
|