-3 кг гусака,
-750 г каштанаў,
-200 г свінога фаршу,
-1 г.л. солі.
Каштаны добра прасмажыць на гарачай сухой патэльні.
Ачысціць і начыніць імі гусака,
змяшаўшы папярэдне са свіным фаршам.
Паставіць гусака ў духоўку пры 150 гр. на 1,5 гадзіны.
Праз гадзіну пасля пачатку абсмажвання тэмпературу
можна павялічыць, каб зарумянілася скурка.
Таксама птушку і дзічыну можна фаршаваць варанымі каштанамі:
800 г каштанаў заліць халоднай вадой, кіпяціць 15-20 хвілін.
Такімі каштанамі фаршуецца індычка, качка, каплун, курыца, дзічына.
|