-гусак - 1.5-2 кг
-кіслая капуста - 2 шклянкі
-яблыкі (дробныя) - 10 шт.
-вяндліна – 100 г
-труфелі - 5-6 шт.
-кмен- па густу
-чорны перац - па густу.
Вызваліць тушку 1,5-2 кілаграмовага гусака ад лішняга тлушчу,
нацерці знадворку і ўсярэдзіне лыжкай кмена з соллю.
Фаршуецца кіслай капустай, дробнымі яблыкамі, вяндлінай, і труфелямі.
Капуста папярэдне тушыцца на масле з кменам і чорным перцам.
Затым ставіцца ў духоўку і запякаецца.
Гэтая страва з мочанымі яблыкамі, салёнымі грыбамі,
пятрушкай падаецца на абед да Каляд.
|