-гусак (невялікі) - 1 шт.
-морква - 2-3 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 3 шт.
-чарнасліў (без костачак) – 200 г
-ажына (замарожаная) - 1 шклянка
-алей
-белы перац (молаты) - па густу
-соль - па густу.
Тушку вымыць, абсушыць, нацерці знадворку
і знутры сумессю солі і перцу.
Цыбулю і моркву ачысціць, дробна нарэзаць,
абсмажыць 3 хвіліны у масле на поўнай магутнасці.
Дадаць здробнены чарнасліў і ажыну, перамяшаць.
Сумессю начыніць гусака, разрэз зашыць.
Пасудзіну густа пасыпаць соллю, пакласці на яго тушку.
Рыхтаваць на поўнай магутнасці 15-20 хвілін, перавярнуць
і рыхтаваць яшчэ каля паўгадзіны на сярэдняй магутнасці.
|