-гусак - 1 невялікі малады
-кіслая садавіна (яблыкі, грушы, апельсіны)
-нетлустыя сліўкі
-соль,
-спецыі.
Узяць гусака, памыць, абсушыць, нацерці соллю і спецыямі.
Парэзаць садавіну, перамяшаць і пакласці ўнутр гусака. Зашыць.
Сліўкі набіраць вялікім медыцынскім шпрыцом
і рабіць ін'екцыі па ўсёй паверхні тушкі нутрацягліцава.
Пры гэтым гусак злёгку павялічваецца ў аб'ёме.
Загарнуць птушку ў фальгу і запекчы ў духоўцы да гатовасці.
|