
-шыя гусіная - 1 шт.
-крупы ячныя - 0.75-1 шклянка
-пячонка гусіная - 1 шт.
-цыбуля - 0.5 шт.
-тлушч - па густу
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
-булён - па густу
Злупіць скуру з гусінай шыі, начыніць яе ячнымі крупамі, зашыць
абодва канцы і тушыць ці засмажыць у духоўцы. Не адрэзаную гусіную
шыю таксама можна начыніць. У гэтым выпадку праз прарэз на валлі
адсекчы шыйную костку і выняць яе. Скуру шыі і валлё начыніць
прыгатаванай масай, зашыць, смажыць разам з гусаком. Пры падачы
на стол гусіную шыю нарэзаць лустачкамі і заліць сокам ад смажаніны.
Ячныя крупы, прызначаныя для начыння, заліць тлустым булёнам ці
гарачай вадой, каб набрынялі. Затым дадаць дробна нарэзаныя
падсмажаныя пячонку, страўнік, цыбулю, шмалец і, калі маецца,
працёртую гусіную кроў, перац, соль. Ўсё перамяшаць, развесці
булёнам, каб маса не была цвёрдай, і нафаршаваць гусіную шыю.
Замест ячных круп у якасці начыння можна ўзяць нацёртую на тарцы
бульбу ці фарш з булкі. Для начыння нацерці 3-4 вычышчаных сырых
бульбін, дадаць падсмажаны шмалец, соль і перамяшаць.

|