-шыя гусіная - 2 шт.
-мука пшанічная - 2 ст. лыжкі
-тлушч гусіны - 4 ст. лыжкі
-цыбуля рэпчатая - 4 шт.
-морква - 2 шт.
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Ў падсушаную пшанічную муку дадаць дробна нарэзаны ўнутраны
шмалец, дробна насечаную рэпчатую цыбулю, соль і перац, добра
перамяшаць. Гэтай масай няшчыльна напоўніць гусіную шыйку і
зашыць яе з абодвух канцоў. Падрыхтаваныя шыйкі пакласці ў
рондаль, заліць гарачай вадой, дадаць пасераваныя моркву, цыбулю,
соль, перац гарошкам. Варыць у зачыненым рондалі да гатовасці,
затым злёгку абсмажыць і зняць ніткі. Пры падачы гарніраваць
грачанай рассыпістай кашай, запраўленай цыбуляй, пасераванай
на шмальцу, паліць сокам, атрыманым пры тушэнні.
|