-гусак шыйка - 4 шт.
-крупы пшанічныя - 1 шклянка
-ці пярлоўка - 1 шклянка
-пячонка гусіная - 150 г
-тлушч - 3 ст. лыжкі
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-корань пятрушкі - 2-3 шт.
-лаўровы ліст - па густу
-перац- па густу
-соль - па густу
Шыйку гусака абпаліць, ачысціць, прамыць і нацерці молатым перцам
з соллю. Рыхтаваць рассыпістую пярловую ці пшанічную кашу,
перамяшаць з дробна нарэзанымі і абсмажанымі на сале рэпчатай
цыбуляй і кавалачкамі гусінай пячонкі. Зафаршаваць шыйкі і зашыць
з абодвух канцоў, пакласці ў чыгун, змазаны тлушчам, дадаць трохі
вады, дробна нарэзаны корань пятрушкі, рэпчатую цыбулю,
лаўровы ліст, зачыніць вечкам і паставіць у духоўку.
|