-шыя гусіная - 1 шт.
-трыбухі гусака - 1 шт.
-грэчка - 3 ст. лыжкі
-ці пярлоўка - 3 ст. лыжкі
-цыбуля- 1 шт.
-шмалец - 2 ст. лыжкі
-ці тлушч гусіны - 2 ст. лыжкі
-перац чорны молаты - колькі сыдзе
-соль - па густу
Крупу прамыць, некалькі разоў змяняючы ваду, затым усыпаць у
кіпячую падсоленую ваду і сварыць рассыпістую грачаную ці пярловую
кашу. Цыбулю пачысціць, спаласнуць, здрабніць, выкласці ў патэльню
з растопленым тлушчам і абсмажыць, памешваючы, да светла-
залацістага адцення. Гусіны страўнічак старанна вычысціць і вымыць,
разам з астатнімі трыбухамі вельмі дробна нарэзаць, змяшаць з
абсмажанай цыбуляй і працягваць смажыць яшчэ 10-15 хвілін.
Апаленую шыйку гусака прамыць, асцярожна зняць з яе панчохай
скуру, выдаліць лішні тлушч, нацерці молатым перцам і соллю,
начыніць сумессю цыбулі, гусіных трыбухоў і грэчкі і зашыць абапал.
У керамічны збанок наліць трохі вады, каб страва не падгарэла,
пакласці фаршаваную шыйку, пасаліць, паставіць у духоўку
і тушыць 25-40 хвілін.
|